Бярэзінскія выратавальнікі падвялі вынікі купальнага сезона

Завяршыўся летні купальны сезон-2020. Але адпачынак каля вады працягваецца. Таму не лішнім будзе звярнуць увагу на статыстыку і спыніцца на асноўных момантах, што дапамогуць захаваць жыццё і здароўе людзей.


Так, на працягу летняга купальнага сезона на тэрыторыі Бярэзінскага раёна выратаваны 3 чалавекі, з іх 2 непаўналетнія, загінулі 2 чалавекі працаздольнага ўзросту. Прычына — моцнае алкагольнае ап’яненне. За парушэнне правілаў бяспекі на вадзе папярэджаны 36 чалавек.
Службай паста ажыццёўлена 28 рэйдавых мерапрыемстваў, праведзена 76 прафілактычных гутарак на тэму бяспечных паводзін.
У месцах, забароненых для купання і не абсталяваных для гэтых мэт, дэманціравана 12 самаробных канструкцый для скачкоў у ваду. Выраб і выкарыстанне апошніх, дарэчы, з’яўляецца адным з грубых парушэнняў. Да іх жа адносяцца купанне ў забароненых месцах і ў стане алкагольнага ап’янення, невыкананне правілаў эксплуатацыі маламерных суднаў, адсутнасць кантролю за дзецьмі з боку бацькоў.

Юрый ПАЛЯНСКІ, старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *