Які ён, “Фактар бяспекі” па-бярэзінску?

Рэдакцыя газеты “Бярэзінская панарама”, Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і раённае аддзяленне Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў–пажарных абвясцілі раённы конкурс “Мой фактар бяспекі”.
Ён стартуе з 14 кастрычніка і працягнецца да канца 2019 года. Удзельнікі акцыі ў адзначаны перыяд могуць дасылаць у рэдакцыю сэлфі-фота на фоне эмблемы МНС, зробленай на банеры, графіці, пажарна-аварыйнай тэхніцы, фасадах падраздзяленняў выратавальнікаў. Да фота прыкласці невялікі тэкст, у якім выкарыстаць і працягнуць наступныя фразы: “Я ў бяспецы, таму што…”, “Мае дзеці ў бяспецы, таму што…”, “Мае бацькі ў бяспецы, таму што…”
Усе работы будуць размешчаны на сайце раённай газеты, лепшыя — на старонках газеты. Дарэчы, вызначаць іх наведвальнікі сайта выдання, якія атрымаюць магчымасць прагаласаваць за ўпадабаны здымак. Таму дзве лепшыя работы вызначыць журы, а адну — галасаванне чытачоў. Пераможцаў чакаюць прыемныя сюрпрызы ад арганізатараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *