Чаму бярэзінцам зайздросцяць? Адказ у матэрыяле нашага карэспандэнта

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук з афіцыйным візітам наведаў Бярэзінскі раён.

«Кузня» спартыўных перамог – спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву

 

Сяргей Кавальчук разам з прадстаўнікамі спартыўнай дынастыі Булойчыкаў

 

Гэта першы візіт Сяргея Міхайлавіча на Бярэзіншчыну пасля ўступлення на пасаду. Дарэчы, у гэты ж дзень у Мінскай вобласці праводзілася калегія Міністэрства спорту і турызму, якая завяршылася пленарным пасяджэннем у Пухавіцкім раёне. А старт мерапрыемству быў дадзены менавіта ў Беразіно.
Першым аб’ектам маршрута дэлегацый з усёй рэспублікі стала раённая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алім-пійскага рэзерву. Госці наведалі басейн, залу аэробікі, тэнісную, трэнажорную, більярдную і гульнявую залы, дзіцячы пакой для заняткаў дадатковай адукацыяй. І гэта далёка не поўны пералік паслуг, што аказваюцца бярэзінцам у самым буйным спартыўным аб’екце рэгіёна. Не менш прывабнымі для мясцовых аматараў спорту і здаровага ладу жыцця з’яўляюцца фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры. Працуюць яны як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. Як бачна, для падрыхтоўкі будучых чэмпіёнаў і бліскучых спартыўных перамог у раёне створаны ўсе ўмовы.
Адзначаў гэта і Сяргей Кавальчук у інтэрв’ю журналістам:
— Лічу, што і ў раёна, і ў бярэзінцаў ёсць выдатныя перспектывы ў галіне развіцця фізічнай культуры і спорту. Вось з такіх раённых цэнтраў, як Беразіно, усё пачынаецца. Пры наяўнасці добрай матэрыяльна-тэхнічнай базы, кваліфікаваных кадраў, калі работа вядзецца сістэмна, у раёнах мы сёння можам назіраць значныя вынікі. Падрастае дастойнае пакаленне і сярод бярэзінскіх спартсменаў. А матэрыяльнай базе мясцовых спартыўных устаноў могуць пазайздросціць многія раённыя цэнтры.

— Працаваць на вынік у спорце неабходна з дзяцінства. Але не прымушаць да заняткаў, а прывіваць любоў да спорту. Значыць, арганізаваць навучанне так, каб, займаючыся матэматыкай, фізікай або біялогіяй, дзеці адначасова жадалі быць
моцнымі, спрытнымі і здаровымі. А ў будучыні яны самі зробяць выбар: стаць алімпійскім чэмпіёнам ці паспяховым навукоўцам. Дарэчы, 5 сёлетніх выпускнікоў ужо вызначыліся з будучай прафесіяй на карысць фізічнай культуры і спорту, — пракаменціравала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова.

Алена МУРАЧ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ
і з архіва ўпраўлення.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *