Чым вядомы “Светолуч”?

Звычайна дні прафесійных свят маюць “цякучы характар”: прыпадаюць, да прыкладу, на трэцюю нядзелю таго альбо іншага месяца. І толькі перакідны каляндар не дае нам забыцца, нагадвае пра канкрэтную святочную дату. А вось Дзень энергетыка заўсёды адзначаецца 22 снежня! Непасрэднае дачыненне да гэтых дзвюх снежаньскіх двоек мае і прыватнае
прадпрыемства “Светолуч”.

Кіраўнік прыватнага прадпрыемства “Светолуч” Уладзімір Папруга віншуе калег і ўсіх бярэзінцаў з Днём энергетыка! Бухгалтарам на прыватным прадпрыемстве “Светолуч” працуе Алена Вайцяховіч. Алена па адукацыі педагог. Але ўжо некалькі гадоў працуе побач з бацькам

Упэўнена, многія чулі пра “Светолуч”. Прадпрыемства працуе з 2006 года і аказвае шырокі спектр паслуг.

— Як узнікла ідэя стварыць “Светолуч”? Я доўгі час працаваў энергетыкам у складаны час перабудовы. Давялося шчыраваць і на торфабрыкетным заводзе, і ў калгасе, — расказвае кіраўнік Уладзімір Папруга. – А затым вырашыў стварыць уласную фірму. Спачатку, вядома ж, было складана. Але паступова, крок за крокам, мы развіваліся, асвойвалі новыя тэхналогіі. Зараз пра нас ведаюць, нам давяраюць. Калі толькі пачыналі, думалі, што будзем займацца выключна электрамантажнымі работамі. Але з развіццём тэхналогій пашыраем спектр паслуг.

Зараз, да прыкладу, у моду ўваходзяць электракатлы. І мы займаемся іх устаноўкай у прыватных дамах як у горадзе, так і на раёне. Электракатлы вельмі зручныя: устанавіў неабходную тэмпературу — і грэйся! Не патрэбна назапашваць ні дроў, ні іншага паліва. У мяне ў самога электракацёл — задаволены! Дарэчы, ёсць навамодныя катлы, якімі можна кіраваць з дапамогай мабільнага тэлефона. Каштуюць яны, вядома ж, даражэй, але функцый — больш.

Ёсць у прадпрыемства і ліцэнзія на ўстаноўку ахоўнай і пажарнай сігналізацый, а таксама сістэмы відэаназірання.

— Дарэчы, сістэмы відэаназірання мы ўстанаўліваем як на прадпрыемствах, у арганізацыях горада і раёна, так і ў дамах бярэзінцаў, — дадае Уладзімір Уладзіміравіч. — Асабліва сістэмы відэаназірання запатрабаваныя ў сельгаспрадпрыемствах. Па дагаворы з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях і тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўстанаўліваем пажарныя апавяшчальнікі ў дамах шматдзетных сем’яў, пажылых людзей, інвалідаў, адзінока пражываючых грамадзян. Займаемся абслугоўваннем пажарнай сігналізацыі ў некалькіх установах раёна.

Калектыў прадпрыемсмва добра зарэкамендаваў сябе. Таму заказы ёсць па ўсёй Мінскай вобласці. Да прыкладу, займаліся абслугоўваннем аптэк РУП “Мінская фармацыя”.

Дарэчы, “Светолуч” валодае ліцэнзіяй і на правядзенне электрафізічных вымярэнняў.

— Гэта паслуга таксама карыстаецца папулярнасцю ў бярэзінцаў, — дадае Уладзімір Папруга. — Бо заключэнне аб стане электраабсталявання патрабуецца, каб атрымаць допуск на яго падключэнне, эксплуатацыю.
Калектыў “Светолуча” невялікі. Але ўсе, як кажуць, на сваім месцы. Кваліфікаваныя спецыялісты. Інакш немагчыма было б працаваць.

— Вядома ж, каб у нас пастаянна былі заказчыкі і мы маглі б выйграваць тэндары, павінна быць бездакорная рэпутацыя, – расказвае У. Папруга. – Таму я патрабую ад сваіх работнікаў толькі прафесійнага выканання пастаўленых задач.

Бухгалтарам на прыватным прадпрыемстве “Светолуч” працуе Алена Вайцяховіч. Алена па адукацыі педагог. Але ўжо некалькі гадоў працуе побач з бацькам

— Чым яшчэ займаліся ў бягучым годзе? Выконвалі і буйныя заказы на ўсталяванне відэаназірання, пажарнай сігналізацыі, электракатлоў, правядзенне электрафізічных вымярэнняў… Праводзілі святло і ў новабудоўлю па вуліцы Марыі Рамановіч. Адным словам, адпачываць не было калі, — дадае кіраўнік. – Так, гэты год для нас быў даволі няпростым. Але мы справіліся! У чым сакрэт нашых поспехаў? У прафесіяналізме калектыву. Ды і “Светолуч” –  сямейная справа. Побач са мной працуюць сын Сяргей і дачка Алена. Таму і шчыруем адной камандай! Дзякуй усім калегам за сумленную, адказную працу, прафесіяналізм, неабыякавасць да справы! Жадаю моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту. А нашай справе – працвітання!

Віншую бярэзінцаў з надыходзячымі навагоднімі святамі. Стабільнасці, працвітання і фінансавага дастатку. А калі ў вас будуць праблемы са святлом, цяплом, захочаце ўсталяваць сабе відэаназіранне, пажарныя апавяшчальнікі – звяртайцеся, калі ласка, да нас! Мы заўсёды дапаможам. Са святам!

*Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.
УНП 690450130

Чым вядомы “Светолуч”?: 1 комментарий

  • 23.12.2020 в 16:00
    Permalink

    Всегда радуют люди, которые свои трудом всего добиваются попруго, действительно, профессиона! Спасибо

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *