Ці можна піць калодзежную ваду?

У рэдакцыю звярнуўся жыхар вёскі Глухі Ток Мікалай Сцяпанавіч з пытаннямі: як праверыць ваду з прыватнага калодзежа, куды звяртацца, колькі каштуе працэдура, па якіх паказчыках праводзіцца даследаванне.

За адказам мы звярнуліся да ўрача-гігіеніста Бярэзінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргея Масюка:

— Даследаванне проб вады з індывідуальных шахтавых калодзежаў ажыццяўляецца на платнай аснове. Для гэтага неабходна звярнуцца ў цэнтр, напісаць заяву, паказаць месца размяшчэння аб’екта.

Даследуецца вада па асноўных паказчыках: колькасць жалеза, жорсткасць, забруджванне нітратамі, мікрабіялагічныя паказчыкі.

Агульны кошт аналізу складае прыблізна 12 рублёў. За кансультацыяй можна звяртацца ў аддзел гігіены і эпідэміялогіі па нумары 5-44-29.

Юлія БУКЕЛЬ. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *