Цудоўная нагода

Сапраўды, юбілей – цудоўная нагода, каб у чарговы раз сустрэцца, падзякаваць за сумленную працу, павіншаваць, уручыць падарунак і пажадаць здароўя, шчасця і даўгалецця.

Менавіта з такой ганаровай місіяй напярэдадні Дня Незалежнасці і накіраваліся ў вёску Новіны старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Анатоль Зябко і старшыня прафсаюзнага камітэта сельгасфіліяла “Здравушка-агра” Святлана Палянская да былой работніцы раней існаваўшага калгаса “Чырвоная Беларусь” Марыі Бабіновіч. Сёлета Марыі Дзмітрыеўне споўнілася 75 гадоў.

Марыя Дзмітрыеўна Бабіновіч споўнілася 75 гадоў

Сваё жыццё жанчына прысвяціла сельскай гаспадарцы. Была і даглядчыцай, і даяркай. Не лічылася з часам і заўсёды сумленна працавала, паказваючы прыклад іншым, дасягала высокіх вытворчых паказчыкаў і была ў ліку лепшых калгасніц. Сёння будзе лішнім называць лічбы прыбаўленняў у вазе жывёлы або атрыманых ёю надояў. За іх больш яскрава гаворыць той факт, што Марыя Бабіновіч – кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, у самой назве якога ўказваецца, што прысуджваецца ён менавіта за самаадданую працу.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *