Да ІІ Еўрапейскіх гульняў падрыхтаваліся

Больш за чатыры тысячы спартсменаў, трэнераў і персаналу, каля 30 тысяч балельшчыкаў – такі наплыў гасцей чакае наша сталіца напярэдадні і ў час правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Па-свойму рыхтуюцца да гэтай значнай падзеі работнікі дарожнай арганізацыі ДЭУ-6 на чале з дырэктарам Дзмітрыем Уладзіміравічам Лапцёнкам.
— Наводзім парадак на ўчастку ад Натальеўска да Васілеўшчыны, ад 65-га да 131 км, займаемся абкошваннем зямель у палосах адводу, адхонаў, узбочын, — гаворыць дарожнік з 20-гадовым стажам Фёдар Іванавіч Цішкевіч, — На гэтых тэрыторыях працуюць 6 трактароў-касілак. Акрамя мяне, задзейнічаны Мікалай Вацлававіч Ключнік, Сяргей Васільевіч Фурс, Павел Аляксандравіч Хамічонак, Анатоль Аляксеевіч Вяргейчык, Мікалай Міхайлавіч Вярбіла.
Працоўны дзень пачынаецца з самага ранку – гадзін у 6, калі і ў 5, і да змяркання. Стараемся сваю работу выконваць бездакорна і такім чынам уносіць свой уклад у такую знамянальную для нашай краіны падзею.

Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *