У Бярэзінскім раёне названы новыя лідары жніва

Па стане на 12 жніўня каласавыя ўбраны на плошчы 14600 гектараў, што склала 85% да плана. Намалочана 30512 тон збожжа. У цэлым па раёне збожжавыя культуры далі ўраджайнасць 21 цэнтнер з гектара.
Дарэчы, на названую дату лік камбайнавых экіпажаў-тысячнікаў папоўнілі Міхаіл Рыгоравіч Собаль і Віктар Данілавіч Дзюк з ААТ “Пагосцкі”. На адвозцы збожжа дзясятым вадзіцелем-тысячнікам стаў прадстаўнік УП “АграМАЗ” Яўген Аляксандравіч Кудзін.

А.А. Шынкевіча ўшаноўваюць М.А. Каўзуновіч, Т.М. Бакун і К. Вяргейчык

У панядзелак, 12 жніўня, маршрут да лідараў жніва пралягаў у філіял “Арэшкавічы” і ААТ “Бярэзінскі”.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК М.А. Каўзуновіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т.М. Бакун і першы сакратар РК БРСМ К. Вяргейчык віншавалі А.А. Шынкевіча з філіяла “Арэшкавічы” і М.В. Данільчанку з ААТ “Бярэзінскі”, уручылі ім Падзякі, каштоўныя пада-рункі і грашовыя прэміі.


Вадзіцель філіяла “Арэшкавічы” на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз звыш тысячы тон зерня і рапсу па выніках раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур. У гаспадарцы Андрэй Анатольевіч шчыруе трэці год і трэці зернеўборачны сезон адзначаецца за плённую працу і выдатныя паказчыкі.

М.В. Данільчанка

Больш сталы ўзрост і вялікі вопыт за плячыма ў Мікалая Валер’евіча. Ён – трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі” — таксама далёка не першы год у лідарах зернеўборачнай кампаніі.

Фота і тэкст Алены ГРОМАВАЙ.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *