Да Рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” далучыліся супрацоўнікі ЦБП №602 філіяла 612 ААТ “Беларусбанк” 

У межах акцыі “Нашы дзеці” ў шматдзетную сям’ю Шмарлоўскіх з Дулеб завіталі Дзядуля Мароз і Снягурка

 

З падарункамі, усмешкамі, шчырымі пажаданнямі навагоднімі віншаваннямі завіталі да шматдзетнай сям’і Шмарлоўскіх з Дулеб супрацоўнікі ЦБП №602 філіяла 612 ААТ “Беларусбанк” . У сям’і выхоўваецца шасцёра дзетак. Для ўсіх была прыемная нечаканасць, калі завіталі прыгажуня Снягурка з Дзядулем Марозам.

— Віншуем вас, дарагія дзеткі, бацькі, з надыходзямі святамі, — гаварыла Снягурка — старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ганна Бондар. – Жадаем вам верыць у цуды, якія абавязкова збудуцца. Моцнага вам здароўя, усмешак, добрага настрою!

Юлія БУКЕЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *