Далучайцеся да акцыі “Чысты лес”!

У суботу, 17 кастрычніка, у Беларусі пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес”, прысвечаная Году малой радзімы.
Мерапрыемства заклікана садзейнічаць навядзенню парадку ў лясным фондзе Беларусі, добраўпарадкаванню лясоў, прыцягненню ўвагі грамадскасці да беражлівых адносін да лясных багаццяў.
Кожны жадаючы зможа ўнесці ўклад у ачышчэнне лясных масіваў. Для гэтага трэба звярнуцца ў Бярэзінскі лясгас ці бліжэйшае лясніцтва і выказаць жаданне паўдзельнічаць у акцыі. Усіх добраахвотнікаў забяспечаць неабходным інвентаром.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *