Дапамога медыкам ад сельгаспрадпрыемства “Ома”

У складанай эпідэміялагічнай сітуацыі прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна, нераўнадушныя бярэзінцы імкнуцца падтрымаць медыкаў. Нядаўна сельгаспрадпрыемства “Ома” аказала спонсарскую дапамогу Бярэзінскай ЦРБ.

— Вялікі дзякуй за такую дапамогу! – зазначыла галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук. – Сёння падчас складанай эпідэміялагічнай сітуацыі мы рады вашай падтрымцы!

Пагадзіцеся, сёння медыцынскія работнікі – першыя ў зоне рызыкі. І ім, бясспрэчна, неабходны ў вялікай колькасці сродкі аховы: маскі, рэспіратары, аднаразовыя халаты, пальчаткі… У Бярэзінскай ЦРБ адкрыты дабрачынны разліковы рахунак, на які кожны жадаючы можа пералічыць сродкі. Больш падрабязную інфармацыю, як аказаць спонсарскую дапамогу, можна атрымаць у галоўнага ўрача райбальніцы (55-140) альбо ў бухгалтэрыі (55-483).

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *