Дапаможам рыбе разам! Заклікаюць бярэзінскія эколагі

У сувязі з умовамі надвор’я на вадаёмах Бярэзіншчыны адбываюцца заморы рыбы.
У мэтах недапушчэння масавага замору рыбы на вадаёмах і рэках раёна Бярэзінская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх неабыякавых да прыроды грамадзян, аматараў і грамадскія прыродаахоўныя арганізацыі аказаць дапамогу ў свідраванні лунак на вадаёмах, што замерзлі.
Каб вада ў лунцы не замерзла, можна ў яе вертыкальна ўставіць чарот або салому.
Гэтыя мерапрыемствы будуць садзейнічаць насычэнню вады кіслародам і, адпаведна, дазволяць захаваць рыбныя рэсурсы.
Таксама просім грамадзян інфармаваць пра выпадкі масавага падыходу рыбы да лункі на водных аб’ектах па тэлефоне інспекцыі — 801715-56341.

Іна ДАМАРОНАК,
начальнік інспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *