Даведайся пра подзвіг праз віртуальнае дасье «Ветэраны і сёння ў страі”

— Хутка імчыць час і ўсё менш застаецца жывых сведак тых жудасных па-дзей Вялікай Айчыннай вайны, — расказвае аўтар новага праекта, загадчыца аддзела маркетынгу ЦБС Тамара Круталевіч. —  Калі мы пачыналі працу над праектам, у раёне было  12 ветэранаў, сёння іх засталося толькі восем. Гэтым людзям і будзе прысвечана дасье. А адрасавана яно моладзі, каб памятала не толькі загінуўшых герояў ваеннага ліхалецця, але і тых, хто яшчэ застаецца ў баявым страі.

Дасье складаюць біяграфічныя звесткі, фота-здымкі, успаміны пра ветэранаў.
— Мы раскажам пра Васіля Карпінскага 1926 года нараджэння. Яго прызываюць у 1944 годзе, але ён паспявае вызваліць Латвію, Усходнюю Прусію, паўдзельнічаць у разгроме японскай арміі, — гаворыць Тамара Мікалаеўна. — На Курскай дузе пачынаў свой баявы шлях Фёдар Блізнюк, у партызанскім атрадзе змагалася з ворагам Сафія Стасевіч, вялікую цану заплаціла за перамогу Галіна Магілка.
Дасье будзе даступна на сайце Бярэзінскага райвыканкама і цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *