Дэпутат Палаты прадстаўнікоў наведаў Бярэзінскі раён

Сустрэчы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Лаўрыненкі з працоўнымі калектывамі прайшлі на Бярэзіншчыне

Падчас візіту парламетарый наведаў установы адукацыі і спорту, аздараўленчы лагер “Папараць-кветка” і сельгаспрадпрыемства “Брадзец”. У фармаце адкрытага дыялогу размова ішла пра стан надзённых спраў арганізацый і прадпрыемстваў, аб дынаміцы і перспектывах іх развіцця. Не абышлося і без абмеркавання вытворчых паказчыкаў і ўзроўню аплаты працы работнікаў.

Усюды на аб’ектах Ігар Уладзіміравіч адзначаў, што, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, работа ў рэгіёне кіпіць, не назіраецца звальненняў і вымушаных водпускаў работнікаў. Персанал устаноў культуры, спорту і адпачынку заняты рамонтам і добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый, каб своечасова і якасна падрыхтавацца да прыёму наведвальнікаў, вучняў і дзяцей.

Рыхтуюцца да ўборачнай і механізатары ААТ “Брадзец”. Тут, дзякуючы намаганням маладога кіраўніка, створаны належныя ўмовы для працы і дастойнага заробку работнікаў.

У ходзе сустрэч бярэзінцы задавалі дэпутату і намесніку старшыні райвыканкама Уладзіміру Навіцкаму хвалюючыя пытанні, выказвалі прапановы і пажаданні.

Дарэчы звярнуцца па дапамогу да дэпутата бярэзінцы могуць і падчас “прамых ліній”, што наладжваюцца штомесяц, а таксама, патэлефанаваўшы прадстаўнікам мясцовай улады: “прамыя лініі” ў райвыканкаме праходзяць кожную суботу месяца.

— Работа са зваротамі грамадзян у раёне, як у краіне ў цэлым, вядзецца на належным узроўні. Разам з тым, за апошнія гады шмат зроблена для паляпшэння дабрабыту людзей. І гэта навідавоку. Бярэзінскі раён – адзін з нямногіх у Мінскай вобласці, дзе ўжо функцыянуюць тры значныя для жыццядзейнасці бярэзінцаў аб’екты. Гэта – энергакрыніца на мясцовых відах паліва, ачышчальныя збудаванні, станцыя абезжалезьвання і другога пад’ёму вады. Актыўна вядзецца і жыллёвае будаўніцтва: у хуткім часе плануецца завяршэнне новабудоўлі для мнагадзетных сем’яў па вуліцы Кастрычніцкай, — падзяліўся ўбачаным Ігар Лаўрыненка.

Алена МУРАЧ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *