Добраўпарадкаванне Бярэзіншчны

 

Пагадзіцеся, прыемна жыць у чысціні. Хадзіць па добраўпарадкаваных вуліцах, любавацца прыгажосцю ўтульнага горада. Але ж для гэтага кожны з нас павінен прыкласці максімум намаганняў. Згодны?

Смецце каля касцёла

Часта бярэзінцы звяртаюцца да мясцовых улад з просьбай навесці парадак на той альбо іншай тэрыторыі. І па меры магчымасцей улады дапамагаюць у вырашэнні пытанняў. Але, на жаль, людзі не заўсёды ўмеюць цаніць тое, што маюць.

Пацвярджэннем таму і зварот жыхароў вуліцы Піянерскай дапамагчы прыбраць смецце. Як аказалася, непадалёк ад касцёла, літаральна цераз дарогу ад яго, цэлая звалка. Тут і паперы,і бутэлькі, і пясок, і … — адным словам, “авгиевы конюшни”. Заўважым, побач стаяць кантэйнеры для смецця. Яны амаль пустыя: навошта ж кідаць у іх смецце, абіць дадатковыя рухі. Калі можна выкінуць побач.

Паважайце працу!

Літаральна праз некалькі гадзін, як паступіў зварот ад жыхароў вуліцы, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі выехалі і прыбралі ўсё смецце.

Ды чысціня заставалася там нядоўга. Праз некалькі дзён, мы зноў зазірнулі на Піянерскую. І карціна зноў насцярожыла: бутэлькі, паперы, каля бака для смецця, а не ў ім.

Клумба каля шматпавярховіка

Радуе, што большасць бярэзінцаў – сапраўдныя гаспадары. І нават каля шматпавярховых дамоў уласнымі сіламі ствараюць прыгажосць. Думаю, многія звярталі ўвагу на клумбу каля дома па вуліцы Перамогі горада. Яна прыцягвае сваёй крэатыўнасцю. Адазу ж захацелася даведацца, хто гаспадыня?

Дзякуючы пандэміі

Аказваецца іх некалькі – Алена Раманава і Вераніка Васілевіч .

— Як прыйшла ідэя стварыць клумбу каля дома? Можна сказаць, спантанна. І ў гэтым сваю ролю сыграла пандэмія. Мінулым летам мы былі на ізаляцыі, гледзячы на тэрыторыю каля дома з вокнаў, нападаў сум. Вакол – ні кветачкі, усё сумнае, “нежывое”.  І вось прыйшла ідэя добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол нашага дома, стварыць тут прыгажосць, — расказвае Алена. – Прайшла ізаляцыя – заняліся рэалізацыяй задуманага. Гэта цяпер тут клумба, а раней была трава. Мы ўсё ўскапалі, дасыпалі зямлі, пасадзілі кветкі.

— У задумцы падтрымала мяне мая матуля. Яна заядлы кветкавод. Вырошчвае шмат кветак. Памятаю, сказала, што кветак хопіць на ўвесь пад’езд, — з усмешкай дадае Вераніка.

І іншыя суседзі дапамагаюць

— Як адносяцца іншыя суседзі да нашай творчасці? Дапамагаюць! – заўважае Алена. Некатрыя прыносяць кветкі, іншыя прапаноўваюць дапамагчы ў праполцы… Але травы тут расце няшмат, таму мы і самі спраўляемся! Часу справа забірае няшмат. Літральна хвілін 30 кожны дзень працуем на сваім міні-участку. Але справа гэта прыносіць столькі асалоды.

Ірысы

А за гэтым жа домам па вуліцы Перамогі радуюць вока шыкоўныя ірысы! Аказваецца, і іх пасадзіла Алена.

— Жыву я на першым паверсе, — дадае жанчына. – І так прыемна, калі выглядваеш з акна, а побач – такая прыгажосць! Душа радуецца.

Крэатыўны пад’езд

Гутару з Аленай, адчуваецца, што жанчына, сапраўды, любіць ствараць прыгажосць сваімі рукамі.

“Майстар на ўсе рукі”, — так расказваюць пра жанчыну суседзі.

І не памыляюцца. Аказваецца, Алена стварае прыгажосць не толькі каля дома, але і ў ім.

Калі вы хочаце падзівіцца, прапаную вам зазірнуць у пад’езд дома па вуліцы Перамогі. Сцены – прыгожа пафарбаваныя, шмат жывык кветак, на падаконніку – цацкі. Быццам трапіў не ў пад’езд шматпавярховага дома, а ва ўласны дом.

– Калі чыста і прыгожа – жыць радасна і весела! – заўважае Алена. – Таму я імкнуся максімальна добраўпарадкаваць месца, дзе я пражываю. І гэта зусім нескладана – было б жаданне!

Давайце рабіць чысціню!

Вось такі кантраст і атрымліваецца. Адны клапоцяцца аб чысціні і парадку, іншыя – чакаюць, пакуль хтосьці за іх прыбярэ іх жа смецце, добраўпарадкуе тэрыторыю. Хочацца звярнуцца да ўсіх бярэзінцаў: “Давайце рабіць чысціню і паважаць працу іншых”! Бо чыста ж не там дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць!

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *