Двойчы ўдастоены

Для Уладзіміра Новікава з Бярэзінскага лясгаса непасільных задач, здаецца, няма. Ён і рамшчык майстарска-вытворчага ўчастка “Беразіно”, і токар лесапункта.

Дагэтуль доўгі час пра-цаваў на МВУ “Кукарава”. Наогул, свой агульны працоўны стаж у лясной галіне Уладзімір Фёдаравіч адлічвае з 1999 года, а гэта ўжо больш за два дзесяцігоддзі.

— Спецыяльнасць токара набываў у Барысаўскім прафтэхвучылішчы, — гаворыць майстар на ўсе рукі. – А потым набіраўся вопыту і на заводзе “Інтэграл”, у час практыкі, і на “БелАЗе”, нейкі час працаваў у ААТ “Пагосцкі”. Потым уладкаваўся рамшчыкам у Бярэзінскі лясгас.

За сваё майстэрства, бездакорную шматгадовую працу Уладзімір Фёдаравіч у 2010 годзе быў адзначаны граматай адміністрацыі Бярэзінскага лясгаса да прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу, а ў 2019 — быў занесены на раённую Дошку гонару і ўдастоены Ганаровай граматы Бярэзінскага райвыканкама. Сёлета адказны працаўнік таксама ўдастоены такога гонару.

Алена Громава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *