Дзе ўзяць грошы аграрыю?

 

Сапраўдны фурор на штогадовай сельскагаспадарчай выставе “Белагра” зрабіў Мінскі трактарны завод, які прэзентаваў наведвальнікам сваю навінку – бес пілотны трактар “Беларус -3522”.

Гэты ўнікальны агрэгат па-вялічвае вытворчасць працы, эканоміць паліва і можа працаваць у кругласутачным рэжыме. Некалькімі такімі машынамі з лёгкасцю можа кіраваць усяго адзін чалавек, а дакладнасць земляробства ўздымаецца да пэўных вяршынь.

Патрэбна толькі зверыць га-дзіннік, каб прасачыць, калі такія машыны прыступяць да працы ў нашых гаспадарках. У тым, што гэты час абавязкова прыйдзе, сумнявацца не даюць інавацыі, якія запаланілі сельскую гаспадарку, аблегчылі працу селяніна. Затрымка толькі ў адным: каб забяспечыць сабе кропкавае земляробства, інтэлектуальную жывёлагадоўлю і наблізіць сучасныя навацыі, патрэбна разумна гаспадарыць. На гэта акцэнтаваў увагу ў ходзе семінара – практыкума па выніках работы за 5 месяцаў бягучага года для кіраўнікаў гаспадарак раёна і вядучых спецыялістаў у галіне жывёлагадоўлі старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук.

Нельга жыць сённяшнім днём

— Нельга жыць сённяшнім днём, трэба зарабляць сродкі на развіццё, — адразу зазначыў кіраўнік раёна. — Неабходна мець рэальную перспектыву развіцця.

Першым вітаў удзельнікаў семінара дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі” Сяргей Лобач на малочнатаварным комплексе “Капланцы”. Праблем у яго гаспадарцы хапае. Віной усяму вялікая запазычанасць перад крэдыторамі і кадравы дэфіцыт. Рук Сяргей Пятровіч не апускае і паступова наводзіць парадак на фермах і палетках. Ужо назіраецца рост вытворчасці малака, аднак пра поўнае захаванне тэхналогіі і пэўных умоў гаворкі няма.

Не менш вытворчых пытанняў і ў кіраўніка адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Аляксандра Абрамчыка. На яго малочнатаварным комплексе “Паложына” вось ужо колькі гадоў надоі ніяк не дасягнуць 18 кілаграмаў малака. Тут патрэбна перагледзець рацыён кармлення, навесці санітарны парадак, стварыць належныя ўмовы і вырашыць шэраг кадравых пытанняў.

Пытанняў шмат – адказаў мала

Больш дэталёвы разбор “палётаў” чакаў спецыялістаў і кіраўнікоў на плянарнай частцы семінара. Тут выступалі начальнік племянной лабараторыі Марыя Саскавец і галоўны ветурач раёна Марыя Самец. У кожнага з гэтых спецыялістаў ёсць пытанні да кіраўнікоў, якія тычацца праблем эфектыўнасці асемянення, аднаўлення статка і невытворчага выбыцця жывёлы. Даваць адказы на іх некаторым было непрыемна.

Не менш дзелавым і канструк-тыўным было і выступленне начальніка райсельгасхарчу Карыны Аруцюнян. Па яе словах, большасць гаспадарак раёна працуюць з належнай прыбаўкай жывёлагадоўчай прадукцыі, у аўтсайдарах толькі — ААТ “Першамайскі”, УП “Здравушка-агра”. Гэтыя ж гаспадаркі дапусцілі і істотнае змяншэнне прадуктыўнасці жывёлы. Ліхаманіць у плане скарачэння рэалізацыі малака ў маі перапрацоўшчыкаў і ААТ “Месціна”, “Першамайскі”, СУП “Здравушка — агра” і “ОМА”.

Ёсць пытанні і з якасцю прададзенага малака. Амаль 12% прадукцыі ферм было рэалізавана жывёлаводамі філіяла “ОМА” першым гатункам. Грашаць гэтым яшчэ і работнікі гаспадаркі “Арэшкавічы”. Куды больш пралікаў маецца і ў вырошчванні і буйной рагатай жывёлы. Зменшылі сярэднясутачныя прыбаўленні ў ААТ “Багушэвічы” , “Брадзец”, “Месціна”, “Першамай-скі”, СУП “Здравушка-агра”, СП “Арэшкавічы”. Усё гэта ў выпадку тэрміновага невыпраўлення сітуацыі абяцае ў будучым вялікія страты жывёлагадоўчай прадукцыі.

Як павялічыць малочныя рэкі?

— Малако было і застаецца важнай крыніцай даходаў бярэзінскага селяніна, — падкрэсліў Дзяніс Ігаравіч. — Таму няма на ферме галоўнага і другаснага, усяму неабходна надаваць пільную ўвагу. Гэта патрэбна зразумець усім — ад радавога работніка да вядучага спецыяліста. І з адказнасцю ставіцца да ўсіх тэхналагічных момантаў і санітарнага парадку.

Падказаў Дзяніс Дзішук кіраўнікам гаспадарак і выйсце з пэўных нястач. Яно ў належнай кармавой базе і збалансаваным па бялку і карысных рэчывах рацыёне кармлення. Таму задача нумар адзін — належная нарыхтоўка кармоў. Ураджайнасць зялёнай масы сёлета дастойная, і ўбраць яе варта правільна, з захаваннем усіх патрабаванняў тэхналогіі.

Зімні «плюс» у кармавой яміне

— Пільна сачыце за спеласцю траў. Прапусціце час — не атрымаеце пэўнай колькасці бялку і іншых спажыўных рэчываў. Каб не страціць каштоўны час, ка-аперыруйцеся і дамаўляйцеся з суседзямі, — гаворыць Дзяніс Дзішук. Памятайце: добрыя кармы – лепшы задзел для будучага вялікага малака, будзе малако — будуць і грошы. Гэта станоўча адаб’ецца не толькі на эканоміцы гаспадарак, але і дазволіць разлічыцца з даўгамі, павялічыць заробак сяльчанам, пусціць сродкі на сацыяльныя праграмы і будаўніцтва новых аб’ектаў. Між іншым, мы плануем ужо ў наступным годзе узводзіць тры новыя малочнатаварныя комплексы.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *