Дзе нарадзіўся, там і ордэн атрымаў

Анатолій Сяліцкі нядаўна адзначаў чарговую значную дату свайго жыцця – 70 гадоў з дня нараджэння.

 

З гэтай нагоды да яго завіталі старшыня райкама прафсаю-за работнікаў АПК Марына Каўзуновіч, старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СУП “АграМАЗ” Надзея Карнеенка.
Усё жыццё Анатолій Адольфавіч прарабіў вадзіцелем. Яго агульны працоўны стаж складае 42 гады. Шчыраваў у саўгасе “Камунар”, гаспадарцы “Васілеўшчына”, пажарнай часці. І за добрасумленную шматгадовую працу, актыўную жыццёвую пазіцыю ў свой час быў адзначаны ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені і нагрудным знакам “Ударнік ХІ пяцігодкі”.
— Родам я з вёскі Гацец, — гаворыць Анатолій Адольфавіч. – Ніколі не было думкі з’ехаць у пошуках шчасця. Тут, у родных мясцінах, і суджаную сустрэў (Раіса Адамаўна працавала загадчыцай ФАПа, зараз на заслужаным адпачынку), тут дачку выгадавалі. Таццяна жыве ў Беразіно. Яна таксама медык па адукацыі, працуе фельчарам-лабарантам.
А яшчэ ў Сяліцкіх ёсць два ўнукі, аднаго з іх назвалі ў гонар дзеда.

…У хаце Сяліцкіх утульна і па-вясковаму прыгожа: паўсюдна рэчы, вязаныя рукамі гаспадыні… Хочацца спадзявацца, што дзякуючы яе клопату і душэўнай цеплыні, адступіць і хвароба гаспадара.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *