Дзеці з падобным лёсам

Работнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра сумесна з галоўным спецыялістам па ахове правоў дзяцінства арганізавалі для прыёмных сямей і дзяцей з прытулка свята, прысвечанае Дню абароны дзяцей.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства і Любоў Красёва.

-На гэты раз я прыйшла толькі з двума дзеткамі – Арцёмам і Даніілам, — расказвае яна. — Яны – вучні другой гарадской школы, адзін трэцякласнік, другі вучыцца ў пятым класе. Мае старэйшыя, ужо былыя гадаванцы, брат і сястра Алег і Наталля, сёння ўжо навучэнцы каледжаў, выйшлі ў самастойнае жыццё, але не забываюць мяне, часта наведваюцца. Свае трое дзяцей ужо працуюць на адказных пасадах, абяцаюць хутка парадаваць унукамі. Так што без справы сядзець не буду. Вельмі ўдзячна за такое цікавае мерапрыемства яго арганізатарам, а таксама за дапамогу, якую тут аказваюць у працэсе выхавання дзетак.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *