Дзень інфармавання ў рэдакцыі

Адзіны дзень інфармавання прайшоў і ў рэдакцыі газеты “Бярэзінская панарама”.

Галоўная тэма – Дзень народнага адзінства.

Галоўны рэдактар Юлія Букель расказала калектыву пра сэнс свята, яднанне беларускага народа ў выбары стратэгічнага курса на развіццё моцнай суверэннай і квітнеючай краіны, шматлікія дасягненні за час яднання Беларусі як суверэннай дзяржавы. Падзялілася думкамі, што значыць ідэя народнага яднання асабіста для яе.

Таксама прамоўцай была закранута хвалюючая тэма неабходнасці прышчэпак ад ковіднай інфекцыі, прафілактыкі інфекцыі.

Юлія Віктараўна падрабязна растлумачыла пра этапы працэса вакцынацыі, прывяла станоўчыя прыклады, заклікала калектыў весці здаровы лад жыцця і пажадала ўсім моцнага здароўя.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *