Дзякуючы і іх працы квітнее і прыгажэе Беразіно

Штогод рупяцца над гарадскімі клумбамі, горкамі і іншымі зялёнымі тэрыторыямі работнікі брыгады па добраўпарадкаванні і азеляненні Бярэзінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

— Прыемна ўсведамляць, што дзякуючы і тваёй працы, квітнее і прыгажэе наш родны горад, — гаворыць брыгадзір брыгады па добраўпарадкаванні і азеляненні Бярэзінскай ЖКГ Марына Бурая (на здымку другая справа)

Узначальвае брыгаду, у складзе якой 9 чалавек, Марына Бурая, спецыяліст з 12-гадовым працоўным стажам.
— Сёлета на клумбах, што знаходзяцца перад адміністрацыйнымі будынкамі на гарадской плошчы, мы пасадзілі 420 кветак, — гаворыць Марына Рыгораўна. — Гэта, як звычайна, петуніі і бягоніі.
Вядома, набор траў і кветак для гарадскога азелянення павінен адпавядаць кліматычным і эстэтычным патрабаванням. І эфектны дэкор горада на працягу ўсяго лета ствараюць клумбы менавіта з гэтымі кветкамі — багата квітнеючымі петуніямі і бягоніямі.
— З аднаго аб’екта без прамаруджвання пераходзім на наступны, — дадае брыгадзір, — бо наперадзе яшчэ шмат работы. Паўсюдна трэба падтрымліваць парадак. Наогул, прыемна ўсведамляць, што дзякуючы і тваёй працы, квітнее і прыгажэе наш родны горад.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *