На пасяджэнні камісіі па кантролі за своечасовасцю выплаты заработнай платы

З выканальніцкай дысцыпліны пачаў сакавіцкае пасяджэнне камісіі райвыканкама па кантролі за своечасовасцю выплаты заработнай платы яе старшыня – намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Павел Сугака. Бо ў першую чаргу ад захавання дысцыпліны залежыць большасць пытанняў. У дадзеным выпадку размова ішла аб прадастаўленні праграм па энергазберажэнні, нормаў расходу электраэнергіі.


Актуальныя заўсёды эканомія і беражлівасць — памочнікі ў стабільнасці фінансавай сітуацыі, ад якой залежыць своечасовая выплата зарплаты. І на гэта Павел Міхайлавіч звяртаў увагу. На пасяджэнні былі заслуханы кіраўнікі і галоўныя спецыялісты некаторых арганізацый. Яны праінфармавалі аб крыніцах грашовых сродкаў на выплату заработнай платы.

Ала АЛЬФЕР.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *