Фізкульт — УРА!

Маскі і мячы ад “Батэ”

Дэлегацыя футбольнага клуба “БАТЭ” на чале з намеснікам праўлення клуба Андрэем Капскім, абаронцам Захарам Волкавым наведалася да юных бярэзінскіх футбалістаў, што навучаюцца ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву. Тут гадаванцы трэнера Сяргея Булойчыка атрымалі футбольныя мячы і іншыя прыемныя падарункі ад “жоўта-сініх”, змаглі сфатаграфавацца з кубкам Беларусі і, вядома, шчыра паразмаўляць з Захарам Волкавым аб няпростым лёсе футбалістаў.

У падарунак — аўтограф ад Захара Волкава

Велапрабег за Незалежнасць

Працягласць маршруту — прыкладна 15 кіламетраў. Стартавалі ўдзельнікі на гарадскім стадыёне, затым іх шлях пралягаў праз вуліцы прамысловага мікрараёна горада.

Акцыя аб’яднала каля 100 веласіпедыстаў з ліку вучнёўскай моладзі, педагогаў і аматараў здаровага ладу жыцця.

Велапрабег пачынаецца

За крок ад прызавога месца

спынілася каманда бярэзінскіх педагогаў на абласным турзлёце работнікаў галіны. Ён праходзіў на мінулым тыдні на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва”, што ў вёсцы Жорнаўка.

Гаспадары спаборніцтваў былі першымі ў спартыўным арыентаванні і перацягванні каната, трэцімі — у велатурызме.

Каманда бярэзінскіх педагогаў

Падрыхтавала Мілана Трапянок.
Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *