Гавораць бярэзінцы

Марыя ЖУКОЎСКАЯ, пенсіянерка:

— Па характары я такі чалавек: калі штосьці турбуе, непакоіць, абавязкова павінна зрабіць усё магчымае, каб вырашыць праблему. Чытаю раённую газету, таму заўсёды ў курсе, хто і калі праводзіць “прамыя лініі”, прыёмы грамадзян. Ёсць пытанні — звяртаюся. Не так даўно тэлефанавала ад імя жыхароў нашай вуліцы Кастрычніцкай горада. Была агульная праблема: нязручны графік руху гарадскога транспарту. У снежні мінулага года адмянілі рэйсы па маршруце аўтобуса нумар адзін (ПМК-Сырзавод) на 9 і 10 гадзін раніцы. А нам, пажылым людзям, гэта нязручна. Патрэбна з раніцы і ў магазін з’ездзіць, і да паліклінікі дабрацца. І вось з 1 красавіка гарадскі аўтобус пусцілі па ранейшым маршруце. І мы, усе жыхары мікрараёна, выказваем словы падзякі. Таксама на вуліцы не гарэў ліхтар. І тут дапамаглі.

Святлана ЖУРАЎЛЁВА, працуе ў банку:

— У мінулым годзе звярталася на “прамую лінію” да старшыні райвыканкама. Пражываю па вуліцы Перамогі горада. Тут прайшло маё дзяцінства. Тут я жыву зараз. І вельмі непакоіла тое, што не было побач добраўпарадкаванай дзіцячай пляцоўкі. А ў нашым доме, суседнім шмат дзетак. Дзе ім бавіць час? Паабяцалі разабрацца ў сітуацыі. А праз пэўны час патэлефанавала начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Аскірка і паведаміла, што ў хуткім часе пляцоўка з’явіцца. Сёння яна радуе вока. Дзякуй за разуменне!

Анатоль ВЕТУШКА, жыхар Беразіно:

— З’яўляюся старшынёй жыллёвага кааператыва. Таму, бясспрэчна, часта звяртаюся да мясцовай улады дзеля вырашэння тых альбо іншых пытанняў. Заўсёды выслухаюць, дадуць кампетэнтныя адказы. І што самае галоўнае — трымаюць слова: калі сказалі, што пасадзейнічаюць, то так і будзе.

Галіна ЛІХАДЗІЕЎСКАЯ, жыхарка Беразіно:

— Звярталася асабіста да старшыні райвыканкама Дзяніса Дзішука. Жыву амаль у самым канцы вуліцы Кастрычніцкай. З бліжэйшых магазінаў – “Хіт-экспрэс”. Але, на жаль, там адсутнічала малочная прадукцыя. А мне, да прыкладу, складана закупіцца ў горадзе і данес-ці ўсе прадукты дамоў. Дзяніс Ігаравіч паабяцаў у бліжэйшы час вырашыць праблему. І хутка ў асартыменце магазіна “Хіт-экспрэс” з’явілася малочная прадукцыя. Дзякуй, што пачулі і пайшлі насустрач.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *