Газету выпісалі і ціск памералі

У мінулую пятніцу у “ТрыА” прайшоў чарговы Дзень падпісчыка. А таксама медыцынскія работнікі правялі акцыю “Вымерай свой ціск”.

Усім, хто выпісаў газету ў гэты дзень на тры месяцы альбо паўгоддзе, мы ўручалі сувенірную прадукцыю.

Адной з першых вырашыла працягнуць сяброўства з раёнкай Надзея Пшанічнік.

— Выпісваю раёнку даўно, звычайна – на квартал, — заўважае жанчына. – Што больш за ўсё падабаецца чытаць? Гістарычныя матэрыялы, асабліва – пра Вялікую Айчыную вайну: успаміны ветэранаў, дзяцей вайны. Я сама таксама, можна сказаць, дзіця вайны: нарадзілася 3 ліпеня 1941 года. І ў гэтым годзе буду святкаваць свой 80-гадовы юбілей.

Усім, хто завітаў на Дзень падпісчыка, памочнік урача райбальніцы Юлія Калянковіч вымярала ціск, давала рэкамендацыі, калі неабходна раіла звярнуцца за кансультацыяй да ўрача-кардыёлага.

— Вельмі важна кантраляваць ціск, — заўважае Юлія. — Асабліва ў такую спёку. Таксама раім больш піць вады, як мага менш знаходзіцца на вуліцы пад адкрытымі промнямі сонца, насіць галаўны ўбор, зменшыць фізічныя нагрузкі! Калі адчуваеце пагаршэнне стану, звяртацца за медыцынскай дапамогай.

А мы нагадваем, што заканчваецца падпіска на раённую газету “Бярэзінская панарама” на другое паўгоддзе. Калі не выпісалі газету – паспяшайцеся!

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара і Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *