Герой нашага часу

Нагадаем, за прагулку ў лесе падчас забароны пагражае штраф да 725 рублёў. У выпадку ўзгарання ён узрасце ўдвая.

Андрэй Мурашка менавіта з такіх неабыякавых суайчыннікаў, герояў нашага часу, што жывуць побач.

У нядзелю, 11 ліпеня, ён, як звычайна, ехаў наведаць сваю матулю – інваліда першай групы, што жыве ў Паложына. На гэты раз ехаў з дачкой Надзеяй. Разам і заўважылі на зваротным шляху падазронае шэрае воблака з чорнымі клубамі — за метраў 200 ад Барысаўскай трасы, непадалёк ад роднай вёскі.

– Не адразу паверылася, што гэта сапраўдны лясны пажар! – гаворыць Андрэй Васільевіч. – Некалькі хвілін хапіла, каб прыгадаць, як у час вайсковай службы (у Барысаўскіх Пячах) давялося падчас вучэнняў тушыць і палаючы лес, і тарфянікі. Нават не ўяўляў, што гэта спатрэбіцца і ў мірны час. Дачцэ крыкнуў выклікаць выратавальнікаў, а сам кінуўся насустрач полымю, каб спыніць яго распаўсюджванне! З аднаго боку распаўсюджванне ўдалося спыніць, а там на дапамогу прыехалі выратавальнікі і леснікі. Разам папярэдзілі бяду.

Нагадаем, за прагулку ў лесе падчас забароны пагражае штраф да 725 рублёў. У выпадку ўзгарання ён узрасце ўдвая.

Запісала Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *