Гонар і слава Бярэзіншчыны

У 18 гадоў, як ніколі, юнацкае сэрца напаўняецца самымі лепшымі пачуццямі – каханнем… Толькі Фёдару Блізнюку ў гэтым узросце было не да кахання. Душу яго запоўніла любоў да Радзімы, на якую так вераломна напалі фашысты. Іменна ў гэтым узросце атрымаў ён першае страшнае баявое хрышчэнне на Курскай дузе. Што гэта была за бітва, ведаюць многія, а сапраўдны яе жах спазналі толькі тыя, праз чый лёс яна прайшла.
У паслужным спісе ветэрана – баі за Беларусь, Польшчу, Заходнюю Прусію, фарсіраванне Сожа і Дняпра, Віслы і Одэра… Колькі разоў грузавік, якім кіраваў Ф. Блізнюк, трапляў пад абстрэл і бамбёжку, колькі разоў жыццё юнака магло абарвацца. Але любоў да сваёй Радзімы, вера ў сілу народа і перамогу кожны раз надавалі юнаку мужнасці.
Гэтая нязломленасць духу і сёння дапамагае ветэрану, нягледзячы на больш як 90-гадовы ўзрост, несці людзям справядлівасць і захоўваць праўду аб той вайне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *