Гонар і слава Бярэзіншчыны

Сцяпан Буракоў ведае пра вайну не па падручніках, а з уласнага жыцця. Прычым, знаёмы ён з ёю ў двух вымярэннях. Спачатку былі акупацыя, гвалт, фашысцкі тэрор і — помста акупантам за іх здзекі ў саставе партызанскага атрада. Няпросты гэта быў час, калі бачыш, як пакутуюць пад каваным ботам суайчыннікі, калі знаходзішся ў тыле ворага, які з усіх бакоў акружае цябе і пагражае чарговай карнай аперацыяй, калі загадзя ведаеш, што сілы ворага перавышаюць, але не здавацца, біць і знішчаць заваявальнікаў, змагацца да апошняй кроплі крыві.
Вядомая Сцяпану Аляксеевічу і другая вайна: твар у твар, грудзі ў грудзі, на перадавой, на фронце, дзе аказаўся былы партызан пасля вызвалення родных мясцін і далучэння да дзеючай арміі. Бясстрашна змагаўся малады патрыёт, усё далей адганяючы ворага ад роднай Беларусі. Шмат подзвігаў было на рахунку С. Буракова, за якія на яго грудзях красуюцца ордэн Чырвонай Зоркі і шматлікія медалі.
…Толькі праз год пасля заканчэння вайны Сцяпану споўнілася 20 гадоў…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *