Гонар і слава Бярэзіншчыны

“Не ачарсцвець душой, якія выпрабаванні не выпалі б на лёс” – такі жыццёвы прынцып Вольгі Сцярлёвай, якім яна кіруецца доўгія гады жыцця. А было ў ім нямала цяжкасцей і нястач, большасць з якіх выпала на маладосць гэтай жанчыны – ваеннае ліхалецце. Яна не змагла заставацца ўбаку ад народнай барацьбы з фашыстамі і ў маі 1942 года стала сувязной партызанскага атрада імя Чапаева, членам якога быў і яе брат. Першае каханне і гібель мужа не зламалі характар жанчыны. Вольга Тарасаўна па-ранейшаму заставалася адкрытым і шчырым чалавекам. У прафесіі педагога быць іншым немагчыма. І яна ўсё пасляваеннае жыццё несла сваім выхаванцам разумнае, добрае, вечнае. Колькі іх атрымала пуцёўку ў дарослае жыццё, колькі ўжо дарослых сёння людзей з удзячнасцю і павагай узгадваюць свайго настаўніка з Багушэвіцкай сярэдняй школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *