Грошы, сажалка і безбар’ерка. Якія яшчэ рашэнні прынялі мясцовыя дэпутаты?

На чарговым пасяджэнні мясцовымі дэпутатамі пад кіраўніцтвам старшыні Віктара Лашкоўскага прыняты рашэнні па шэрагу пытанняў.

Так, прадпрыемствы камунальнай і бытавой вытворчасці і ўстанова аховы здароўя будуць вызвалены ад часткі пералічэнняў у раённы бюджэт. Гэта — 50% платы і 25% сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду нерухомай маёмасці. Сродкі, што застануцца ў распараджэнні арэндадаўцаў пасля выплаты падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў, накіруюць на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў.
Водны аб’ект (сажалка № 1) паблізу вёскі Гацец на правах арэнды будзе прадастаўлены індывідуальнаму прадпрымальніку для заняцця рыбаводствам. Тэрмін арэнды складзе пяць гадоў, а стаўка платы будзе вызначацца штогод.
Зацверджаны рэгіянальны план мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы сацыяльнай абароны на 2021-2025 гады. Комплекс уключае даступнае асяроддзе для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб, паслугі замяшчальных сямей, дагаворы пажыццёвага ўтрымання, адрасныя дапамогі, рамонт пячнога абсталявання і электраправодкі ў домаўладаннях ветэранаў вайны, адзі-нокіх інвалідаў І і ІІ груп. Вызначаны таксама грамадскія і жылыя аб’екты, што далучацца да сістэмы безбар’ернага асяроддзя ў 2021 годзе. Гэта — райвыканкам, установы аховы здароўя і культуры, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дом па вуліцы Перамогі горада, гандлёвыя аб’екты.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *