Гуманітарная дапамога для Бярэзінскай ЦРБ

Днямі Бярэзінская ЦРБ атрымала гуманітарную дапамогу для барацьбы з “каронай” ад рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Ксёндз Андрэй, прадстаўнік пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мараш Мітрык, галоўная медыцынская сястра райбальніцы Таццяна Ліпніцкая дырэктар рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Андрэй Жылевіч

Завіталі ў райбальніцу дырэктар місіі Андрэй Жылевіч, прадстаўнік пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мараш Мітрык і ксёндз Бярэзінскай парафіі Андрэй. Яны аказалі гуманітарную дапамогу.
Даставілі ў райбальніцу бактэрыцыдны апрамяняльнік (прызначаны для дэзынфекцыі паверхняў у памяшканнях), маскі, рэспіратары трэцяга класа, камбінезоны, бахілы, шапачкі, пальчаткі, сродкі для апрацоўкі паверхняў, рэцэркулятары паветра (дэзынфіцыруюць паветра, могуць працаваць у памяшканнях, дзе знаходзяцца людзі), бескантактныя тэрмометры, пульсаксіметры (вымяраецца насычанасць крыві), флоуметры (для вымярэння дыхання).

— Зараз наша галоўная задача – падтрымаць меды-цынскіх работнікаў, — зазначыў Андрэй Жылевіч. – Бо, пагадзіцеся, толькі агульны-мі намаганнямі, разам, мы зможам справіцца з бядой.
Мы пастаянна раздаём медыкам Міншчыны гуманітарную дапамогу. Загадзя тэлефануем адміністрацыі бальніцы, пытаемся, што лепш набыць, а затым дастаўляем.

— Вялікі дзякуй за аказаную дапамогу, — гаварыла галоўная медыцынская сястра райбальніцы Таццяна Ліпніцкая. – Вядома ж, у нас ёсць запас сродкаў індывідуальнай аховы. Але іх заўсёды патрэбна вельмі і вельмі шмат. Таму мы ўдзячны за дапамогу.
Нагадаем, у Бярэзінскай ЦРБ адкрыты дабрачынны разліковы рахунак, на які кожны жадаючы можа пералічыць сродкі. Больш падрабязную інфармацыю аб тым, як аказаць спонсарскую дапамогу, можна атрымаць у галоўнага ўрача райбальніцы (55-140) альбо ў бухгалтэрыі (55-483).

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *