І ў рэстаран у масцы?! Адказ у матэрыяле нашага карэспандэнта

У Бярэзінскім раёне, як і па ўсёй краіне, уведзены масачны рэжым. Таму зараз неабходна насіць маскі і ў гандлёвых аб’ектах, і ў транспарце, і ў цырульні, і ў салонах прыгажосці… Не з’яўляюцца выключэннем і пункты грамадскага харчавання. Так, нават у рэстараны, кафэ мы павінны прыходзіць у сродках індывідуальнай аховы органаў дыхання. Якія яшчэ прафілактычныя нормы ў барацьбе з “каронай” прымяняюцца ў пунках грамадскага харчавання? Зазірнём у рэстаран “Бярэзіна”.

На ўваходзе нас “вітае”інфармацыя “Наведвальнікаў без маскі не абслугоўваем!”. Сапраўды, большасць наведвальнікаў прытрымліваецца масачнага рэжыму.

У масцы, пальчатках нас сустракае афіцыянт 5 разраду Святлана Няхай.

— У рэстаране “Бярэзіна” захоўваюцца ўсе нормы прафілактыкі “кароны”, — заўважае афіцыянт 5 разраду Святлана Няхай. – Па графіку праводзяцца праветрыванне, прыбіранне памяшкання. Сталы можна займаць праз адзін, а наведвальнікам і нам — абавязкова неабходна быць у сродках індывідуальнай аховы органаў дыхання

— Так, заходзіць у рэстаран усе павінны толькі ў масках. Вядома ж, калі садзяцца за столік, маскі здымаюць, — тлумачыць Святлана Аляксандраўна. – Выходзяць з-за століка – зноў абавязкова неабходна надзець маскі! Адразу ж кідаецца ў вочы інфармацыя, што сталы можна займаць праз адзін.

— У сувязі з пандэміяй у нас у рэстаране і своеасаблівая рассадка, з улікам дыстанцыі, — дадае Святлана Аляксандраўна. — Ці абураюцца такім навінкам наведвальнікі? Усе ж ведаюць, што ў краіне складаная эпідэміялагічная сітуацыя, таму таксама імкнуцца выконваць прафілактычныя нормы. Калі наведвальнік без маскі, нагадваем пра абавязковы масачны рэжым!

У рэстаране “Бярэзіна” захоўваюцца і іншыя нормы прафілактыкі. Прыбіраецца памяшканне па графіку, апрацоўваецца ўсё дэзынфіцыруючымі сродкамі, праветрыванне – таксама згодна з графікам. У санвузле ёсць мыла, бумажныя ручнікі. Ёсць і антысептык.

— Ці стала ў нас менш наведвальнікаў у сувязі з пандэміяй? Здаецца, не. Прыходзяць людзі адпачыць вечарам. І ў абед хапае наведвальнікаў: ёсць пастаянныя кліенты, якія ўжо прывыклі прыходзіць на смачныя, духмяныя абеды менавіта да
нас! – дадае Святлана Аляксандраўна. – Рады бачыць кожнага. Галоўнае — усім нам захоўваць прафілактычныя нормы!

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *