І ў спёку ў масцы? Абавязкова!

Бярэзінцы сцвярджаюць, што ў спёку можна не захоўваць масачны рэжым. За адказам мы звярнуліся да памочніка ўрача-эпідэміёлага Бярэзінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алега Вараб’ёва:

— Масачны рэжым ніхто не адмяняў. І ў спёку патрэбна прытрымлівацца нормаў прафілактыкі захворвання. Нагадаю, маска павінна закрываць нос і рот, шчыльна прылягаючы да твару. Маску неабходна мяняць праз кожныя дзве гадзіны альбо нават часцей, калі яна, да прыкладу, намакае. Перад тым, як зняць маску, апрацуйце рукі антысептычнымі сродкамі. Маску бяром за завязкі. Аднаразовую — перад тым, як выкінуць, змяшчаем у пачак. Шматразовую — мыем, адпарваем.

Іншы раз пытаюся ў бярэзінцаў, чаму не захоўваюць масачны рэжым. Многія спасылаюцца на заканадаўства. Маўляў, гэта маё права — насіць маску альбо не. Дык вось, у адпаведнасці з артыкулам 42 “Абавязкі пацыента” Закона “Аб ахове здароўя”, пацыент абавязаны клапаціцца аб сваім здароўі, прымаць своечасовыя меры па яго захаванні, умацаванні і аднаўленні.

Юлія БУКЕЛЬ.  Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *