І з Прамысловай вуліцы на Красіна звярну…

І гэта не поўны пералік вуліц, дзе камунальнікі вядуць работы па добраўпарадкаванні і навядзениі парадку ў дварах і на вуліцах горада. Толькі тратуарнай пліткі сіламі брыгады майстра РКУВП “Бярэзінская ЖКГ“ Юрыя Каныгіна ў гэтым годзе пакладзена амаль 3 тысячы квадратных метраў.

— Горад наш прыгажэе літаральна на вачах і нават глыбокай восенню вабіць выключнай дагледжанасцю і парадкам, — заўважае Юрый Іванавіч, — і вельмі прыемна, што тут з’яўляюцца новыя добраўпарадкаваныя двары. Уявіце сабе, што ў дамах па вуліцы Красіна, 68-74 горада жыхары не памяталі ні тратуараў, ні асфальту з самага засялення ў кватэры.

Цяпер тут зусім іншы малюнак: чысціня, дагледжанасць. Сучаснай пляцоўкі тут хопіць і для паркоўкі машын, і для забаў дзецям на доўгія гады.

У брыгадзе Юрыя Каныгіна самаму старэйшаму работніку 27 гадоў. Напэўна таму маладыя камунальнікі
працуюць хутка і зладжана, імкнуцца якасна ўправіцца з аб’ёмам работ да маразоў.

— Работы ж па добраўпарадкаванні пастаянна вядуцца ў розных куточках горада, — расказвае Юрый Іванавіч, — толькі сёлета за сродкі раённага бюджэту заасфальтавана не-алькі вуліц, яшчэ некалькі двароў набылі сучасны і камфортны выгляд. Галоўнае цяпер бярэзінцам зберагчы гэту прыгажосць на доўгія гады, каб рамонт і добраўпарадкаванне прыйшлі і на іншыя вуліцы і двары горада!

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *