І зноў пра дзяржзакупкі

У сакавіку на базе актавай залы ДУА «Пачатковая школа №1 горада Беразіно» на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Уладзімірам Навіцкім прайшло выязное пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.

З дакладам выступае Вольга Мельнічонак

Месца мерапрыемства было выбрана невыпадкова, бо побач размясцілася дзяржаўная ўстанова «Бярэзінскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый». Гэта новая структура сёлета адзначыла свой першы год існавання. Таму яе кіраўніку Яўгенію Котаву выпаў гонар выступаць на камісіі са справаздачным дакладам, дзе вялікае месца адводзілася тэме наладжвання закупак. Гэта працэдура не простая і з’яўляецца месцам распаўсюджвання карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў. На гэта звярнулі ўвагу начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Вольга Мельнічонак і намеснік пракурора Бярэзінскага раёна Андрэй Філончык, якія далі прысутным кіраўнікам рэальныя рэкамендацыі і парады.

Мілана Трапянок.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *