Інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні райвыканкама А.М. Бабічава сустрэлася з працоўным калектывам Бярэзінскай ЖКГ

 

Лейтматывам чарговага Адзінага дня інфармавання насельніцтва стаў клопат кожнага аб сабе.

Пра тыя магчымасці, што прадастаўляюцца бярэзінцам для падтрымання сваёй фізічнай формы і актыўнага адпачынку расказала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме А.А. Цітова.

 

Адзначыла Алеся Аляксееўна важнасць і значнасць для раёна, вобласці і краіны ў цэлым такіх мерапрыемстваў, як ІІ Еўрапейскія гульні, што прайшлі ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Зборная Беларусі заняла другое месца ў неафіцыйным камандным заліку, заваяваўшы 69 медалёў (24 залатыя, 16 — срэбраных, 29 — бронзавых).

Аб неабходнасці клапаціцца аб сабе і родных гаварыў начальнік Бярэзінскага РОЧС М.В. Андрыевіч, выступаючы з дакладам аб папярэджанні пажараў і надзвычайных сітуацый у жылым фондзе і прыродных экасістэмах. А правілы ўласнай бяспекі нагадаў прысутным начальнік Бярэзінскага РАУС А.М. Заяц.

Пра сустрэчы, што прайшлі  ў іншых калектывах горада, чытайце ў раённай газеце.

Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *