Ізноў знайшлася ахвяра кіберзлачыннасці. Што яшчэ ў крымінальнай хроніцы Бярэзінскіх следчых

Ізноў знайшлася ахвяра кіберзлачыннасці

На гэты раз ёю стала жанчына, якая ўмомант пазбавілася грашовых сродкаў з дзвюх банкаўскіх картак на суму амаль 1400 рублёў. Зняў гэтыя грошы невядомы ў невядомым месцы з дапамогай інтэрнэту днём 29 ліпеня.

Ні працу не шануе, ні дачку не любіць!

У ЗАТ “Клявіца” працуе 34-гадовая жанчына. Праўда, сюды кабета ходзіць нячас-та: на працягу трох месяцаў звыш дзесяці дзён не паказвалася на комплексе. Лічыць прагулы свайго работніка адміністрацыя прадпрыемства спраўна, бо жанчына з’яўляецца абавязанай асобай і павінна вяртаць расходы на ўтрыманне сваёй 9-гадовай дачушкі з 2013 года ў дзяржаўных установах.

Захацелася пашыць бялізну?

У канцы ліпеня 41–гадовы злачынца залез у жылы дом па вуліцы Першамайскай аграгарадка Пагост, адкуль вынес швейную машынку і навалачку агульным коштам 103 рублі 76 капеек.

А дзе ён быў у 23 гадзіны?

Мужчына, асуджаны судом Бярэзінскага раёна да прэвентыўнага нагляду, на працягу года двойчы парушаў умовы яго выканання і быў адміністрацыйна пакараны. Так, 13 ліпеня ў 23 гадзіны яго не засталі дома супрацоўнікі міліцыі.

Напалявалі на крымінальную справу

Невядомы вечарам 21 ліпеня ў забаронены час паляваў паблізу вёскі Сяліба на баброў. Паляванне аказалася “слаўным”: былі забіты два звяры, а матэрыяльны ўрон навакольнаму асяроддзю налічыў 140 базавых велічынь.

Сяргей ЖЫЛІЧ, выконваючы абавязкі начальніка Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *