Каб дарыць навагоднія падарункі дзецям, не абавязкова быць Дзедам Марозам

 

Мэтай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” перш за ўсё з’яўляецца стварэнне святочнага настрою і аказанне павышанай увагі дзеткам, якія маюць у гэтым патрэбу, гадуюцца ў малазабяспечаных, мнагадзетных і няпоўных сем’ях. Таццяна Аляксандраўна Рахманька і яе чатырохгадовая дачушка якраз і ўяўляюць сабой такую сям’ю – невялічкую, але дружную і моцную. Сама матуля ў свой час была пазбаўлена бацькоўскай ласкі, гадавалася ў школе-інтэрнаце, таму сёння з разуменнем ставіцца да той сітуацыі, ў якой знаходзіцца яе крывіначка, з удзячнасцю адгукаецца на знакі ўвагі да сваёй сям’і. А як жа без іх, невялічкіх цудаў, напярэдадні навагодняга свята?

З падарункамі для дзяўчынкі і шчырымі словамі віншаванняў матулі ў дзіцячы садок №3 у рамках акцыі завіталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Бондар.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *