Код кахання сям’і Абрамовічаў

Мінулыя дні былі багатымі на святы. На адным з іх, з нагоды юбілею горада, адзначалі бярэзінцаў, што славяць наш горад і раён.

Пра кожнага з узнагароджаных мы расказвалі ў папярэднім нумары за 2 ліпеня. Сярод іх і самая маладая сям’я Бярэзіншчыны. Пара зарэгістравала шлюб напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята. Гэта Сяргей і Валерыя Абрамовічы.

– Нам прыемна прымаць віншаванні ў такі святочны і ўрачысты для кожнага дзень, – заўважылі маладыя. – Атрымліваецца, што і пажаніліся мы амаль на юбілей горада: сімвалічна. Свята запомніцца на ўсё жыццё. Мы ўжо зрабілі крэатыўнае фота каля магічнай лічбы “520”!

Трэццяга ліпеня 2021 года запомніцца на ўсё жыццё. Нас як новаспечаную сям’ю віншаваў старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук. Запомнілася і вячэрняя праграма святкавання. Беразіно, сапраўды, “запаліла”. Асабліва ўразілі лазернае шоу і феерверк. Адным словам, бярэзінцы з размахам адзначылі Дзень Незалежнасці і юбілей любімага горада. Дзякуй за свята арганізатарам!

Юлія Букель.

Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *