Колькі складае дапамога на пахаванне?

— Нядаўна даведаўся, што сума на пахаванне зменшылася. Цікава даведацца, ці так гэта, колькі цяпер складае сума на пахаванне і ад чаго залежыць яе памер?

Мікалай, горад Беразіно.

Адказвае начальнік упраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Іна Ладуцька:

— Сапраўды, з 1 сакавіка скарацілася дапамога на пахаванне: цяпер выплаты складуць 1290 рублёў.

Памер дапамогі на пахаванне залежыць ад сярэдняй зарплаты па краіне. Ён раўняецца зарплаце за пазамінулы месяц (гэта значыць, двума месяцамі раней адносна месяца смерці).

У студзені сярэдняя зарплата склала 1290 рублёў. Столькі ж стала і дапамога на пахаванне ў сакавіку. Новы памер выплат будзе дзейнічаць да канца бягучага месяца.

Дапамогу на пахаванне прызначаюць, калі па яе звярнуліся не пазней чым за шэсць месяцаў з дня смерці.

Пры гэтым, у выпадку смерці інваліда ВАВ, асобы, якая атрымлiвала пенсiю за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, дапамога на пахаванне выплачваецца ў памеры двухмесячнай сумы прызначанай яму пенсіі, але не менш за сярэднюю заработную плату работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *