Колькі спраў у медыцынскай сястры ў школе?

Як арганізаваны навучальны працэс ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі? Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, школьнікі складаюць невялікі працэнт сярод захварэлых на COVІD-19. Нягледзячы на гэта, у навучальных установах прымаюцца пэўныя меры па папярэджанні захворванняў і на передавой разам з медыкамі знаходзяцца медыцынскія сёстры ў школах, тэхнічныя работнікі і педагогі.

Працоўны дзень медыцынскай сястры СШ №3 горада Ірыны Ізмер пачынаецца, як звычайна, у 8 гадзін раніцы, але прыходзіць даводзіцца на некалькі хвілін раней, бо трэба пераапрануцца ў белы халат, пальчаткі і маску. Варта хутчэй ісці ў фае і вітаць вучняў і педагогаў! У руках жанчыны — бескантактавы тэрмометр.

— Вітаю кожнага, хто за-ходзіць у школу, — расказвае Ірына Мікалаеўна. – Асабліва дзяцей — яны не павінны быць кантактамі першага ўзроўню, а вяртацца пасля хваробы з медыцынскімі даведкамі, не мець знешніх прыкмет захворванняў; у педагогаў, тэхнічных работнікаў і наведвальнікаў — абавязкова вымяраю тэмпературу. Калі яна павышаная, чалавек адпраўляецца дамоў, ды і дарослых без медыцынскай маскі ў школу нікога не пусцяць! Вучні, старэйшыя за 14 гадоў, могуць насіць сродкі аховы органаў дыхання па жаданні.

Абавязкова вымяраецца тэмпература ў школьнікаў. Робіцца гэта крыху пазней і з дапамогай педагогаў, бо ўявіце, як гэта зрабіць амаль 500 вучням.

— У час пандэміі ў школьных медыцынскіх сясцёр работы дабавілася і тычыцца гэта не толькі наладжвання своесаблівага прапускнога фільтру, але і шчыльнага кантролю, — расказвае Ірына Мікалаеўна.

Так, дзеці з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай спачатку ад-праўляюцца ў спецыяльныя класы, а затым дамоў толькі ў суправаджэнні бацькоў. Здараецца, што ў дзень да заняткаў не дапускаюцца да дзесяці вучняў.
— Аднак не трэба думаць, што ўсе хворыя на злашчасны вірус, — заўважае медыцынская сястра, — бо дзеці пакутуюць ад розных рэспіраторных захворванняў, праблем са страўнікам, ды і звычайным галаўным болем. Таму бацькоў заўсёды супакойваю і заклікаю раней часу не панікаваць. Хаця знайсці словы суцяшэння дзіцяці, якое прыехала з вёскі да нас на прадметную алімпіяду і мела намер стаць пераможцам,бывае зусім цяжка.

Аднак мы павінны быць прынцыповымі і патрабавальнымі да сябе і іншых у час пандэміі.
— Прынятыя меры даюць свой плён, — падкрэслівае медык, — бо агульная захворваемасць вучняў і педагогаў змяншаецца, выпрацоўваецца адказнасць не толькі за сваё здароўе, але і стан людзей побач.

Са словамі медыка цалкам пагаджаецца дырэктар школы №3 Ала Дудко:


— З мэтай папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVІD-19 ва ўстановах адукацыі Беларусі ў 2020/2021 навучальным годзе ў кожнай установе з улікам яе тыпу і ўмоў, асаблівасцяў рэжыму дзейнасці распрацаваны «План арганізацыйных і санітарна-супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў па папярэджанні ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVІD-19, дзеянняў пры выяўленні інфекцыі.

Ён уключае захаванне мер сацыяльнага дыстанцыянавання, правіл асабістай гігіены, павелічэнне працягласці перапынкаў, наведванне сталовай па максімальна размежаваным графіку, абмежаванне ў залежнасці ад інтэнсіўнасці развіцця эпідэміялагічнага працэсу правядзення спартыўных, культурна-масавых і іншых відовішчных мерапрыемстваў, абмежаванне ўваходу ва ўстанову., заняткі дзяцей у адным класе.

Таксама намі створаны ўмовы для арганізацыі «прапускнога фільтру» для работнікаў, забяспечаны належны санітарны стан памяшканняў, вільготная ўборка з выкарыстаннем дэзынфіцыруючых сродкаў. Работнікі выкарыстоўваюць індывідуальныя сродкі аховы органаў дыхання, вызначана памяшканне, якое можа выкарыстоўвацца для часовай ізаляцыі навучэнцаў ці работнікаў з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі. У школе ёсць пэўны запас медыцынскіх масак і дэзынфіцыруючых сродкаў, прадугледжаны надбаўкі за асаблівы характар работы.Прадуманы пытанні наладжвання навучання хворых дзяцей дыстанцыйна, распрацаваны новыя падыходы ў рабоце з сацыяльна-небяспечнымі сем’ямі Мяркуем на новы ўзровень узвесці прапаганду супраць COVІD-19. У нашых планах здымаць відэаролікі на гэту тэму і паказваць іх па тэлевізары ў рэкрэацыі ў школе!

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *