Крымінальная хроніка ад бярэзінскіх следчых

Ізноў – забароненая сімволіка ў Ядліна!

Невядомы на працягу часу з 15 сакавіка па 3 красавіка пафарбаваў у бела-чырвона-белы колер 18 апор ліній электраперадач, якія знаходзяцца на балансе Бярэзінскага РЭС, апору дарожнага знака і прыпыначны пункт, устаноўленыя на 70-71 кіламетры аўтадарогі Р-67 “Барысаў-Беразіно-Бабруйск”, паблізу вёскі Ядліна.

Рэальна пагражаў забіць?

22 сакавіка ў доме па вуліцы Школьнай горада паміж госцем і гаспадаром успыхнула сварка. Нецвярозы госць пагражаў мужчыну, дэманструючы напільнік, забойствам і моцна давіў на шыю. Пакрыўджаны такім нахабствам гаспадар не спісаў ваяўнічы настрой госця на «выходки Бахуса» і звярнуўся з заявай аб пагрозе жыццю ў міліцыю.

Каварная госця

38-гадовая жанчына яшчэ ў сакавіку, будучы пад моцным градусам, абрабавала гаспадара чужога дома. Яна выкрала ў яго кашалёк і 103 рублі, пакінутыя на кухонным стале.

Ідзе паляванне на акумулятары

У перыяд часу з 15 па 16 сакавіка невядомы з аўтамабіля “УАЗ”, прыпаркаванага на вуліцы Зарэчнай аграгарадка Лешніца, выкраў акумулятар коштам 80 рублёў.

А 43-гадовы мужчына, будучы пад градусам, неяк вечарам без асаблівага шуму вынес з гаража домаўладання па вуліцы Прамысловай горада два замежныя акумулятары агульным коштам у 465 рублёў.

Сяргей ЖЫЛІЧ,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *