Крымінальная хроніка ад бярэзінскіх следчых

Што патрэбна мужчынам?

Днём 22 мая мужчына сваім ключом адкрыў дзверы кухні інтэрната па вуліцы Перамогі горада і вынес адтуль… фрыцюрніцу коштам 110 рублёў.

Хто ж пакідае рэчы без нагляду?

Невядомы на працягу часу  з 16 па 23 мая пажывіўся на зямельным участку ў вёсцы Неганічы электрарухавіком. Матэрыяльны ўрон налічвае 250 рублёў.

Не падманеш – не пражывеш

Пад такім дэвізам дзейнічаў злодзей на змешаным рынку ў Беразіно. Ён шляхам падману завалодаў мясной прадукцыяй аднаго з прадпрымальнікаў, а пасля выгадна распарадзіўся ёю, рэалізаваўшы ў поўным аб’ёме на суму ў 293 рублі.

Хто ж стаіць пад нікам “Влад Полугудов”?

На гэта пытанне цяпер павінна адказаць следства, бо гэты загадкавы абанент, зарэгістраваны ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”, днём 15 мая атрымаў з карысных памкненняў несанкцыянаваны доступ да чужой старонкі.

Сяргей ЖЫЛІЧ,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *