Крымінальная хроніка ад бярэзінскіх следчых

На дарогах — хуліганы!

Невядомы ў ноч на 2 снеж-ня наўмысна пашкодзіў размеркавальны шчыт, які стаяў на 103-ім кіламетры аўтадарогі Мінск-Магілёў, што па вуліцы Хонінава горада. Ва ўстройстве, якое належыць філіялу “ДЭУ-6” РУП “Мінскаўтадар-цэнтр”, былі дэфармаваны корпус і дзверы. Матэрыяльны ўрон дарожнаму прадпрыемству налічвае 302 рублі.

Абрабавалі бездапаможнага

Яшчэ ў сярэдзіне ліста-пада злодзей выкраў у бездапаможнага мужчыны каля гаражоў у раёне «ТрыА» па вуліцы Ханінава, 3а горада мабільны тэлефон коштам 249 рублёў.

Каралеўскае паляванне

Істотны ўрон навакольнаму асяроддзю і дзяржаве наносяць браканьеры. Так, 9 снежня ў квартале Ушанскага лясніцтва, паблізу вёскі Любач, вялося паляванне без спецыяльнага дазволу на аленя высакароднага. Для браканьера яно аказалася ўдалым, а прыродзе нанесла ўрон у асабліва буйным памеры – каля 300 базавых велічынь.

Ізноў загадкавым чынам зніклі грошы?

Невядомы ў невядомым месцы з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі па прычыне адмены банкаўскай аперацыі звязаўся з пацярпелым праз “Вайбер” і атрымаў банкаўскія рэквізіты. Даверлівасць прывяла да таго, што карт-рахунак пацярпелага апусцеў на 268 рублёў 98 капеек.

Як жа так, тата?

Мужчына, асуджаны судом за ўхіленне ад утрымання сына і абавязаны выплачваць на яго карысць аліменты ў памеры 25 % за-
робку і іншага даходу да паўналецця, на працягу трох месяцаў не пералічыў ні рубля.

Сяргей ЖЫЛІЧ,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела
Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *