Куды дзець шкло, бытавую тэхніку, макулатуру? Адказ у матэрыяле нашага карэспандэнта

Дык куды можна здаць другасную сыравіну? За адказам мы звярнуліся да дырэктара Бярэзінскай ЖКГ Дзяніса Вабішчэвіча.

— Будаўнічыя матэрыялы, макулатару, тэхніку, шкло, пластык можна вывезці, заказаўшы ў нас, у ЖКГ, транспарт. Па вашай заяўцы прыедзе спецыяльная машына, і вы, да таго ж, атрымаеце грашовую кампенсацыю. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне – 6-86-26.

— Зараз даволі шмат людзей звяртаецца да нас, каб здаць другасную сыравіну, — заўважае вадзіцель ЖКГ Юрый Карпека

У адзін з дзён мы вырашылі праехаць з работнікамі ЖКГ, паглядзець, як ідзе збор смецця. У гэты дзень было некалькі заявак
па горадзе, а таксама па раёне. Спачатку заехалі ў другую гарадскую школу: тут назбіралася шмат макулатуры.

Работнікі ЖКГ забіраюць макулатуру ў другой гарадской школе

— Ведаеце, зараз шмат людзей звяртаецца да нас, каб прыехалі, забралі другасную сыравіну, — расказвае вадзіцель ЖКГ Юрый Карпека. – Гэта ж зручна: мы забіраем, да прыкладу, макулатуру, шкло, старую бытавую тэхніку, а людзям яшчэ выплочваецца кампенсацыя. Заўважыў, што такая паслуга асабліва папулярная сярод вяскоўцаў. Што ў асноўным здаюць?! Шкло, старую мэблю, бытавую тэхніку, макулатуру.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота ўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *