Лета — без надзвычайных здарэнняў

 

Лета толькі-толькі пачалося, але ў сродках масавай інфармацыі з’яўляюцца паведамленні аб няшчасных здарэннях з удзелам дзяцей. Яно і зразумела, дзятва засталася без пільнага нагляду і пачала свавольнічаць.

Аб гэтым дакладна ведаюць выратавальнікі. Таму карысныя парады бацькам дае начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Андрыевіч.

Увага!

— Да лета, а дакладней, летніх канікулаў, нашы выратавальнікі пачалі рыхтавацца загадзя. Шматлікія акцыі і мерапрыемствы праводзіліся літаральна ў кожнай школе, мультымедыйная прадукцыя, спецыяльна створаная для розных узроставых груп дзяцей, накіраваныя выключна на папярэджанне магчымых надзвычайных здарэнняў. На працягу ўсяго лета супрацоўнікі МНС праводзяць акцыю «Канікулы без дыму і агню»: у першую чаргу выратавальнікі працуюць з дзецьмі, якія адпачываюць у прышкольных і аздараўленчых лагерах.

Аднак варта памятаць, што адказнасць за бяспеку непаўналетніх ляжыць на бацьках. Таму ім ніяк нельга пакідаць іх адных. І нельга адмахвацца ад нагляду нават ужо амаль дарослых 17-гадовых юнакоў і дзяўчат. Яны таксама могуць трапіць у небяспечныя і экстрэмальныя сітуацыі. Важна растлумачыць ім, дзе можа быць небяспечна, як сябе паводзіць, каб пазбегнуць надзвычайнай сітуацыі, і што рабіць, калі яна ўжо наступіла, каб выйсці з яе жывымі і здаровымі. Таксама мы расказваем бацькам пра тое, што найлепшым спосабам абароны дзяцей з’яўляецца пільная ўвага.

Прагаворвайце ўсё да драбніц!

— У якія непрыемнасці трап-ляюць дзеці? Ды, практычна, ва ўсе. Таму бацькам трэба спланаваць вольны час свайго дзіцяці. Калі мы адпраўляем яго ў вёску да бабулі і дзядулі, то трэба мець на ўвазе, ці справяцца яны з дзіцем. Нярэдка састарэлыя людзі не могуць забяспечыць бяспеку ўнукаў.

Важна звярнуць увагу на зарадныя ўстройствы ад мабільных тэлефонаў. Папярэдзьце дзяцей, што нельга падзараджаць іх ноччу. Ні адно мабільнае ўстройства не разлічана на 8-гадзінную зарадку. Усім вядомы факты, калі тэлефоны ўзгараюцца, што можа прывесці да пажару. Акрамя таго, ні ў якім разе нельга пакідаць зараднае устройства

ў разетцы.

Не спадзявайцеся на маскітную сетку!

У сельскай мясцовасці важна, каб дзеці самі не палілі ў печы і не мелі доступу да адкрытага агню. Што датычыцца элек-трычных прыбораў — толькі з дазволу бацькоў. На вуліцы нельга кантактаваць з незнаёмцамі, варта быцьасцярожнымі з бадзяжнымі жывёламі.

Выратавальнікі каторы год запар папярэджваюць: будзьце пільныя з вокнамі, спа-дзявацца на маскітную сетку не трэба!

Не дапусціць пажару!

Бываюць выпадкі, калі дарослыя па розных прычынах вымушаны пакідаць дзяцей на нейкі час без нагляду. Гэта небяспечна, асабліва калі дзеці застаюцца ў зачыненых кватэрах або пакоях.

Што трэба рабіць для таго, каб пазбегнуць пажару па прычыне дзіцячага свавольства з агнём:

— сыходзячы з хаты, не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду дарослых;

— захоўвайце запалкі, запаль-ніцы ў недаступных для дзяцей месцах;

— не дазваляйце дзецям самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, па-ліць у печы;

— растлумачце дзіцяці, што ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу, але ні ў якім выпадку нельга хавацца;

— не запалохваючы дзіця, раскажыце правілы бяспекі і «прайграйце» розныя сітуацыі;

— размаўляючы з дзецьмі, зрабіце ўпор на растлумачэнні правіл абыходжання з крыніцамі агню і дзеянняў у выпадку пажару ці іншай небяспечнай сітуацыі;

— каля тэлефона на лісце паперы напішыце нумары экстранных службаў і растлумачце дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна карыстацца.

Бацькі! Памятайце! Бяспека вашых дзяцей залежыць ад вас!

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *