Лідары жніва Бярэзіншчыны

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу на 1 жніўня ў раёне ўбрана 8519 гектараў каласавых, або 49,6% да плана. Намалочана 17955 тон збожжа. Па тэмпах уборкі лідзіруюць філіял ТАА “Ома”, ААТ “Брадзец” і “Пагосцкі”. Самай высокай ураджайнасці на гэтую дату дасягнуў філіял СП “Арэшкавічы” – 33,2 цэнтнера з гектара. Другое і трэцяе месцы па ўраджайнасці займаюць сельгасфіліялы “АграМАЗ” і “Здравушка-агра”, дзе атрымана адпаведна па 25 і 24,2 цэнтнера з гектара. У цэлым па раёне збожжавыя культуры далі ўраджайнасць 21,1 цэнтнера з гектара.
СЯРОД КАМБАЙНЕРАЎ

Першае месца заняў камбайнавы экіпаж з ААТ “Пагосцкі” ў складзе Юрыя Канстанцінавіча Гомана і Міхаіла Мікалаевіча Салаўя, які на камбайне КЗС-1218 убраў 648,8 гектара і намалаціў, з улікам рапсу, 1052,8 тоны зерня.
Другое месца заняў камбайнавы экіпаж з ААТ “Пагосцкі” ў складзе Андрэя Васільевіча Жукоўскага і Васіля Андрэевіча Жукоўскага, які на камбайне КЗС-1218 убраў 271,9 гектара і намалаціў, з улікам рапсу, 748,1 тоны зерня.
Трэцяе месца заняў камбайнавы экіпаж з ААТ “Пагосцкі” ў складзе Міхаіла Рыгоравіча Собаля і Віктара Данілавіча Дзюка, які на камбайне КЗС-1218 убраў 577,8 гектара і намалаціў, з улікам рапсу, 690,9 тоны зерня.

СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ

Першае месца заняў вадзіцель ААТ “Пагосцкі” Міхаіл Валер’евіч Маркоўскі, які на аўтамабілі МАЗ-65101 перавёз, з улікам рапсу, 1201,8 тоны зерня.
Другое месца заняў вадзіцель ААТ “Пагосцкі” Міхаіл Мікалаевіч Салавей, які на аўтамабілі ГАЗ-53 перавёз, з улікам рапсу, 1118,3 тоны зерня.
Трэцяе месца заняў вадзіцель сельгасфіліяла “Здравушка-агра” Аляксандр Віктаравіч Жукоўскі, які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз, з улікам рапсу, 918,5 тоны зерня.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ СУШЫЛЬНЫХ АГРЭГАТАЎ

Першае месца занялі аператары ЗСК-30 ААТ “Пагосцкі” Міхаіл Аляксеевіч Калбаска і Мікалай Міхайлавіч Гамеза, якія высушылі з пачатку ўборкі 745 тон зерня.
Другое месца занялі аператары ЗСК-40Ш ААТ “Багушэвічы” Міхаіл Міхайлавіч Маркоўскі, Яўген Міхайлавіч Варапай і Генадзь Аляксандравіч Сасункевіч, якія высушылі з пачатку ўборкі 675 тон зерня.
Трэцяе месца занялі аператары ЗСК-40 ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Дзмітрый Сяргеевіч Халецкі, Сяргей Іванавіч Чаган, Дзяніс Генадзьевіч Навумаў і Аляксей Іванавіч Калбаска, якія высушылі з пачатку ўборкі 630 тон зерня.

МАЛАДЗЁЖНАЕ СПАБОРНІЦТВА

ўзначальвае камбайнавы экіпаж з ААТ “Брадзец” у складзе Генадзя Генадзьевіча Целюка і Уладзіслава Уладзіміравіча Корыка, які на камбайне КЗС-1218 убраў 204 гектары і намалаціў, з улікам рапсу, 430 тон зерня; сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня лідзіруе Уладзімір Уладзіміравіч Цішкевіч з філіяла “Здравушка-агра”, які на аўтамабілі МАЗ-555605 перавёз, з улікам рапсу, 755,3 тоны зерня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *