“Майстар на ўсе рукі”

“Майстар на ўсе рукі” — так гавораць у ПМК-182 пра Сяргея Канстанцінавіча Гоцмана. У арганізацыі ён працуе электраманцёрам па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, і па сумяшчальніцтве — электрыкам.
Акрамя таго, і такарная справа яму па плячах, і слясарная, і нават дом свой Сяргей Канстанцінавіч будаваў сам.
— У ПМК-182 я ўладкаваўся ў 1992 годзе, адразу пасля арміі, — гаворыць С. К. Гоцман. – Але яшчэ будучы вучнем школы №2, з аднакласнікамі праходзілі тут практыку, выконвалі розныя работы. Так што сцяжынку сюды пратаптаў яшчэ са школы. Быў перыяд, спрабаваў папрацаваць у іншых арганізацыях, але вярнуўся назад, у калектыў, які ўжо стаў для мяне родным.
Работа займае асноўную частку жыцця, але ёсць час і для спраў па душы. Каля дома пасадзіў сад: тут і яблынькі, і грушы, і вішні, і чарэшні. Агародніну таксама вырошчвае, без яе аніяк. А яшчэ любіць пасядзець з вудай на беразе рэчкі Бярэзіны і прагулкі па лесе ў грыбную пару.

На здымку: Сяргей Канстанцінавіч Гоцман за рамонтам трактара.
Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *