“Майстар сырных спраў”

Заўсёды сярод лепшых работнікаў вытворчага ўчатка ААТ “Здравушка-мілк” майстар-сырароб Лілія Глазоўская.

Лілія Яўгенаўна пачынала свой працоўны шлях у 1987 годзе. І сёння жанчына — сапраўды, “майстар сырных спраў”, прафесіянал з вялікай літары. Вопыт, веданне справы, трапяткія адносіны да яе (ну не зварыш сыр без дабаўлення часцінкі сваёй душы!) сталі асновай аўтарытэту Ліліі Яўгенаўны як спецыяліста і чалавека.

— Мне мая работа падабаецца, прыносіць станоўчыя эмоцыі задавальненне, — дадае жанчына. – Таму імкнуся выконваць усе свае абавязкі на выдатна.

Юлія Букель.

Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *