Маладыя спецыялісты Бярэзіншчыны здзейснілі падарожжа па Ушанскім краі

            “Каб палюбіць край, дзе ты жывеш, неабходна ведаць яго гісторыю”, — так распачала экскурсію для маладых спецыялістаў загадчыца аддзела маркетынгу Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Мікалаеўна Круталевіч.

І ўдзельнікі, сапраўды, “дакрануліся” да гісторыі Бярэзіншчыны, а дакладней – Ушанскага краю. Наведалі знакавыя месцы, пагутарылі пра вядомых ураджэнцаў, землякоў…

Наведалі Ушанскую сельскую інтэграваную бібліятэку, дзе пазнаёміліся з міні-экспазіцыямі фотарэпрадукцый карцін вядомага беларускага мастака, ураджэнца вёскі Калюжыца Валенція Ваньковіча. Вядома ж, зазірнулі  і ў краязнаўчы музей, які створаны на базе Ушанскага вучэбна-педагагічнага-комплексу дзіцячага сада-сярэдняйы.

Усклалі кветкі да абеліска загінуўшага воіна-афганца Шумскага, фамільнага магілнага склепа Ваньковічаў.

Вядома ж, не абмінулі і Крупу, дзе паслухалі расповед пра цудатворныя крыніцы, папілі святой вады.

А фінішная кропка  такой насычанай праграмы – паляўнічы комплекс “Вязычын”.

Рэпартаж з мерапрыемства чытайце ў адным з нумароў газеты.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *